ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕ́РНІ.
Існавала ў 1862—1917 у г. Магілёў. Засн. паводле ініцыятывы ўрача К.А.Пабо. Садзейнічала развіццю мед. навукі і практыкі, грамадскай гігіены і інш. Ажыццяўляла сан. кантроль за гар. тэрыторыяй, арганізоўвала курсы санітараў і дэзінфектараў, бясплатны прыём хворых, праводзіла нар. чытанні, таксама імкнулася ахапіць урачэбнай дапамогай сельскае насельніцтва. Па рэкамендацыі т-ва ў 1892 у час эпідэміі халеры адкрыты халерны барак, праводзілася бясплатная выдача лякарстваў. У 1911 правяло збор сродкаў на барацьбу з сухотамі; стварыла мясц. аддзел Усерас. лігі барацьбы з сухотамі. Члены т-ва праводзілі медыка-тапагр. і статыст. даследаванні Магілёва. Выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», абменьвалася імі з інш. мед. т-вамі Рас. імперыі, дасылала іх у Швейцарыю для рэферыравання ў замежных часопісах.
А.П.Малчанаў.
т. 15, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)